На "Нямізе"

Пераход “Няміга”.

Ціхая жалоба...

Кроў людская... Божа,

Што ж ты з намі робіш?

 

Мы яшчэ так мала

Пражылі на свеце!

Злітуйся, Ўсявышні,

Мы – шчэ толькі дзеці,

 

Дзеці светлай мары

І прасторы сіняй!

Адчаго ж мы сёння

Так бязглузда гінем?

 

Можа, мы згубілі

І любоў, і веру,

Адчыніўшы гэтым

У бяздонне дзверы?..

 

Нёс натоўп вар’яцкі

Крыкі, стогны нашы

У пякельнай смерці

Жудасную пашчу.

 

Мабыць, свет ахвярай

За свае злачынствы

Ў цемру апраметнай

Кінуў дух наш чысты,

 

Юны і прыгожы,

Поўны добрай сілы...

Ля святога храма –

У мятро-магілу?

 

Там маланкай злоснай

Лёс крывавы дзынкнуў

На жыцця апошнім

Слёзным тым прыпынку...

 

Пераход “Няміга”.

Ціхая жалоба...

Кроў людская... Божа,

Што ж ты з намі робіш?..

__________

Комментариев нет

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. Войти.
Нет ни одного комментария. Ваш будет первым!
наверх